Прысвячаецца Я.Н. Драздовічу

13 февраля 2014 - Елена Гайдамович
article190341.jpg

Прысвячаецца Я.Н. Драздовічу

 

Спытаўся Бог аднойчы валацугу,

той "трокі і валокі абыйшоў”,

Не меў нічога, не прыйшоў нікуды:

"Што, чалавеча, у жыцці знайшоў?

Бадзяўся па зямлі – "куска” свайго не меў,

Дзе прыдзецца – там спаў, з чужое ласкі еў,

Усё жыццё ішоў і, зрэшты, лёг

                                               на мяккі пыл дарог…

Што бачыў добрага?” – спытаўся Бог.

Апёршыся на кій, з усмешкай чалавек

Крэатару сказаў: "Нябесны бачыў бег!

На Месяцы – людзей і дрэвы, гарады…

у марах, Божа мой, я адлятаў туды!

Платонаў бачыў Цырк і Артаполіс строгі,

у Гарадольскай пушчы паабхадзіў дарогі!

Стадолішча, Пунькі і Гараватка  

гасціннай для майстра была любая хатка!

Наіўных мрояў дываны я землякам дарыў

і Дзісенскай, сваёй зямлі, рамантыку адкрыў!

У "вялікіх шышак,” мімаходзь, ствараў праблемы,

і напісаў

            "Гармонію плянетаў Сонечнай сістэмы”!

Што добрага было, а што благога,

Сам ведаеш, як кажуць землякі:

                                                 "Усё  – ад Бога!”

© Copyright: Елена Гайдамович, 2014

Регистрационный номер №0190341

от 13 февраля 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0190341 выдан для произведения:

Прысвячаецца Я.Н. Драздовічу

 

Спытаўся Бог аднойчы валацугу,

той "трокі і валокі абыйшоў”,

Не меў нічога, не прыйшоў нікуды:

"Што, чалавеча, у жыцці знайшоў?

Бадзяўся па зямлі – "куска” свайго не меў,

Дзе прыдзецца – там спаў, з чужое ласкі еў,

Усё жыццё ішоў і, зрэшты, лёг

                                               на мяккі пыл дарог…

Што бачыў добрага?” – спытаўся Бог.

Апёршыся на кій, з усмешкай чалавек

Крэатару сказаў: "Нябесны бачыў бег!

На Месяцы – людзей і дрэвы, гарады…

у марах, Божа мой, я адлятаў туды!

Платонаў бачыў Цырк і Артаполіс строгі,

у Гарадольскай пушчы паабхадзіў дарогі!

Стадолішча, Пунькі і Гараватка  

гасціннай для майстра была любая хатка!

Наіўных мрояў дываны я землякам дарыў

і Дзісенскай, сваёй зямлі, рамантыку адкрыў!

У "вялікіх шышак,” мімаходзь, ствараў праблемы,

і напісаў

            "Гармонію плянетаў Сонечнай сістэмы”!

Што добрага было, а што благога,

Сам ведаеш, як кажуць землякі:

                                                 "Усё  – ад Бога!”

 
Рейтинг: +1 546 просмотров
Комментарии (1)
valerij reshetnik # 8 октября 2015 в 17:51 0
Конечно можно и бога спросить, и считать, что всё от него, но человек выброшен
на планету сам обустроиться и всё понять....
040a6efb898eeececd6a4cf582d6dca6 5min 040a6efb898eeececd6a4cf582d6dca6
хороший смысловой стих, правда, многие не поймут родственный язык...