ГлавнаяСтихиЛирикаГородская → Старонка мая…

Старонка мая…

15 августа 2017 - Егор Серов
article393531.jpg
Роднай бабулі,
Ганне Міхайлаўне Папковай, прысвячаю…
 
Старонка мая ў далі,
Бераг азёрны, шляхі і хаты,
Толькі на роднай зямлі,
Буду на шчасце заўжды багаты.
 
Двор у начы, ліхтары,
Вёсачак дым і ў будні, і ў святы,
Шчодра плыве на палі,
Нібы туман над рэчкай узняты.
 
Продкі мае тут жылі,
Цяжкаю працай былі заняты,
У войнах цябе збераглі,
Жыве Беларусь, разарваўшы крáты!
 
Усё мне гады надалі,
Радасць і гора, набыткі і страты,
Толькі на роднай зямлі,
Буду на шчасце заўжды багаты…

© Copyright: Егор Серов, 15.08.2017
Регистрационный номер № 000241794

© Copyright: Егор Серов, 2017

Регистрационный номер №0393531

от 15 августа 2017

[Скрыть] Регистрационный номер 0393531 выдан для произведения: Роднай бабуле,
Ганне Міхайлаўне Папковай, прысвячаю…
 
Старонка мая ў далі,
Бераг азёрны, шляхі і хаты,
Толькі на роднай зямлі,
Буду на шчасце заўжды багаты.
 
Двор у начы, ліхтары,
Вёсачак дым і ў будні, і ў святы,
Шчодра плыве на палі,
Нібы туман над рэчкай узняты.
 
Продкі мае тут жылі,
Цяжкаю працай былі заняты,
У войнах цябе збераглі,
Жыве Беларусь, разарваўшы крáты!
 
Усё мне гады надалі,
Радасць і гора, набыткі і страты,
Толькі на роднай зямлі,
Буду на шчасце заўжды багаты…

© Copyright: Егор Серов, 15.08.2017
Регистрационный номер № 000241794
 
Рейтинг: +1 290 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!