Скрыжаванні дарог, і пакутаў, і лёсаў
11 ноября 2014 -
Алесь Казеко
Рейтинг: +1
454 просмотра
Комментарии (1)
# 4 августа 2015 в 10:00 +1 | ||
|
Скрыжаванні дарог, і пакутаў, і лёсаў –
Наш вандроўніцкі поступ зямны.
Толькі гімнам гучаць ад зямлі да нябёсаў
На званіцах святыя званы.
Мы прыходзім адны і адны пакідаем
Дні надзеяў, чаканняў гады,
Але кожны ў сябе калі-небудзь спытае:
– Хто я тут ?.. І вандрую куды?
І ці здолееш ты адказаць, чалавеча,
Перад тварам свайго небыцця:
Што ты здолеў змяніць у рушэнні адвечным
За імгненне зямнога жыцця?
Ты прыйшоў і прайшоў у нябыт ад нябыту,
Не ламаючы Вечнасці рух,
І святло дараваў сваім сэрцам адкрытым,
Княства цемры паменшыўшы круг.
А ці можа не так? – Не, іначай не бачу
Усвядомлены поступ зямны –
Каб не змоўклі ў вяках Небу гімнам удзячным,
На званіцах святыя званы.
Скрыжаванні дарог, і пакутаў, і лёсаў –
Наш вандроўніцкі поступ зямны.
Толькі гімнам гучаць ад зямлі да нябёсаў
На званіцах святыя званы.
Мы прыходзім адны і адны пакідаем
Дні надзеяў, чаканняў гады,
Але кожны ў сябе калі-небудзь спытае:
– Хто я тут ?.. І вандрую куды?
І ці здолееш ты адказаць, чалавеча,
Перад тварам свайго небыцця:
Што ты здолеў змяніць у рушэнні адвечным
За імгненне зямнога жыцця?
Ты прыйшоў і прайшоў у нябыт ад нябыту,
Не ламаючы Вечнасці рух,
І святло дараваў сваім сэрцам адкрытым,
Княства цемры паменшыўшы круг.
А ці можа не так? – Не, іначай не бачу
Усвядомлены поступ зямны –
Каб не змоўклі ў вяках Небу гімнам удзячным,
На званіцах святыя званы.
Жанна Улахович # 4 августа 2015 в 10:00 +1 | ||
|
Литературный сайт Парнас предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет.