Мая родная вёсачка ў лесе
27 ноября 2014 -
Алесь Казеко
Рейтинг: 0
377 просмотров
Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Мая родная
вёсачка ў лесе,
Дзе стагоддзяў прыпынены бег.
Мне
становіцца ў горадзе цесна,
Калі я
ўспамінаю цябе.
У хвіліны
сардэчных маленняў
За
бацькоў і за родны парог
Я таксама
прашу прабачэння,
Што цябе на
зямлі не збярог.
Мы ў
жыццёвых завілістых стромах
Гэтак марна расходуем век…
Тут жа я
па-сапраўднаму дома,
Толькі тут
– сапраўды Чалавек.
Мая родная
вёсачка ў лесе.
Тут
стагоддзяў прыпынены бег.
Мне заўжды
будзе ў горадзе цесна,
Покуль
памяць люляе цябе.
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Литературный сайт Парнас предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет.