Роздум
		4 декабря 2014 - 
Алесь Казеко
	
 
	
			Рейтинг: 0
						253 просмотра
		
			
	Комментарии (0)
    Нет комментариев. Ваш будет первым!
Адзіноту запрэгшы ў нязбытнасці плуг,
		
Лёс праворвае ў цноце няўхільнасці круг.
		
Падразаючы веры квітнеючы луг,
		
Пераменьвае сэнсы быцця.
		
                                    
		
Там, ускрай некранута-маўклівай мяжы,
		
Што між лугам і свежай раллёю ляжыць,
		
У бясконцую далеч сцяжынка бяжыць
		
Зіхатліваю стужкай жыцця.
		
Тою вузкай сцяжынкай іду пакрысе
		
Па наступных імгненняў бліскучай расе. –
		
А ці мо па мінулых гаючай слязе? –
		
Да сябе. Праз нябыт небыцця.
		
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Литературный сайт Парнас предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет.
