Над ярам зара палымнее, гарыць,
Над ярам дзяўчына-красуня стаіць,
Святлом ад бяроз яе свеціцца твар,
Сінь вачэй маладых паглядае ў яр.
Па яру ручэй пералівам бяжыць,
Да Дняпра праз бары яе шчасце ляціць.
Салавейка над ёй песні дбайна пяе,
У каханні трывожыцца сэрца яе.
-Мой мілы няхай пашукае мяне,
Знойдзе сцежку да сэрца, прыльне...
Згінае вясёлка над ярам дугу
Ручэй абмывае кахання тугу,
У квецені яркай палеткі сады,
Пялёсткавым снегам сыйшлі халады.
Дзяўчына красуня не ведае сну,
Ў спатканні з каханым сустрэла вясну!
[Скрыть]
Регистрационный номер 0199188 выдан для произведения:
Над ярам зара палымнее, гарыць,
Над ярам дзяўчына-красуня стаіць,
Святлом ад бяроз яе свеціцца твар,
Сінь вачэй маладых паглядае ў яр.
Па яру ручэй пералівам бяжыць,
Да Дняпра праз бары яе шчасце ляціць.
Салавейка над ёй песні дбайна пяе,
У каханні трывожыцца сэрца яе.
-Мой мілы няхай пашукае мяне,
Знойдзе сцежку да сэрца, прыльне...
Згінае вясёлка над ярам дугу
Ручэй абмывае кахання тугу,
У квецені яркай палеткі сады,
Пялёсткавым снегам сыйшлі халады.
Дзяўчына красуня не ведае сну,
Ў спатканні з каханым сустрэла вясну!