ГлавнаяСтихиЛирикаИсторическая лирика → Ад сэрца, з любоўю

Ад сэрца, з любоўю

article197956.jpg
Пяцьсот гадоў, а то і болей,
Пяром акрэслены радкі,
Пра лёс твой, мой родны Лоеў,
Пра крыж на беразе ракі.

Над Сожам, Дняпром і сёння,
Лоеў з далёкіх часін,
Ад замчышча, як на расстанні,
Горда плыве ў далячынь.

Прыпеў:
Лоеў, маё сумленне,
Табою заўжды ганаруся!
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!

На вуліцах мірных і плошчы
Тваіх дарагіх жыхароў
Новыя вёсны палошчуць
І новая правіць любоў,

І сэрца не знойдзе куточка
Лепш, прыгажэй, даражэй,
Лоеў, брыльянт, відавочна,
Будуйся, жыві, харашэй!

Прыпеў:
Лоеў - маё натхненне,
Табою заўжды ганаруся,
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!

Твая векапомная святасць
У яднанні славянскіх зямель
І куляй прабітая радасць
Жыве і па сённяшні дзень.

Любоў, цяплыню Украіне
Дняпроўскія хвалі нясуць,
Ад нашай цудоўнай Радзімы
Святочны братэрскі салют!

Прыпеў:
Лоеў-зямля адраджэння,
Табою заўжды ганаруся!
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!

© Copyright: Владимир Бобровничий, 2014

Регистрационный номер №0197956

от 6 марта 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0197956 выдан для произведения: Пяцьсот гадоў, а то і болей,
Пяром акрэслены радкі,
Пра лёс твой, мой родны Лоеў,
Пра крыж на беразе ракі.

Над Сожам, Дняпром і сёння,
Лоеў з далёкіх часін,
Ад замчышча, як на растанні,
Горда плыве ў далячынь.

Прыпеў:
Лоеў-маё сумленне,
Табою заўжды ганарусь!
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!

На вуліцах мірных і плошчы
Тваіх дарагіх жыхароў
Новыя вёсны палошчаць
І новая правіць любоў

І сэрца не знойдзе куточка
Мілей, прыгажэй, даражэй,
Лоеў-брыльянт, відвочна,
Будуйся, жыві, харашэй!

Прыпеў:
Лоеў-маё натхненне,
Табою заўжды ганарусь,
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!

Твая векапомная святасць
У яднанні славянскіх зямель
І куляй прабітая радасць
Жыве і па сёняшні дзень.

Любоў, цяплыню Украіне
Дняпроўскія хвалі нясуць,
Ад нашай цудоўнай Радзімы
Святочны братэрскі салют!

Прыпеў:
Лоеў-зямля адраджэння,
Табою заўжды ганарусь!
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь! 
 
Рейтинг: 0 450 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!