Хлеб

article205202.jpg
Хлеба лёгкага не бывае,
Не бывае без хлеба жыцця,
Хлеб - надзея, ўсіх яднае,
Хлеб - апора, крыніца быцця.

Узыйдзе зерне, расце, паспявае,
У хваляванні трапеча душа,
Гэта ж шчасце,- чакаць ураджаю,
Калі побач з табой збажына!

Хлеба лёгкага не бывае,
Зерне вырасціш - змалаці,
У амбары звязі і на млыне
Жорны цяжкія пакруці.

Хлеб у печы спякчы - навука,
Хлеб прыгожым павінен быць,
Яго песцілі моцныя рукі,
Сэрца шчодрае ад зямлі.

Колькі вершаў прысвечана полю,
Песень колькі пяе збажына,
Колькі думак пра цяжкую долю,-
Хлеб заўсёды ўсяму галава!

© Copyright: Владимир Бобровничий, 2014

Регистрационный номер №0205202

от 30 марта 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0205202 выдан для произведения: Хлеба лёгкага не бывае,
Не бывае без хлеба жыцця,
Хлеб - надзея, ўсіх яднае,
Хлеб - апора, крыніца быцця.

Узыйдзе зерне, расце, паспявае,
У хваляванні трапеча душа,
Гэта ж шчасце,- чакаць ураджаю,
Калі побач з табой збажына!

Хлеба лёгкага не бывае,
Зерне вырасціш - змалаці,
У амбары звязі і на млыне
Жорны цяжкія пакруці.

Хлеб у печы спякчы - навука,
Хлеб прыгожым павінен быць,
Яго песцілі моцныя рукі,
Сэрца шчодрае ад зямлі.

Колькі вершаў прысвечана полю,
Песень колькі пяе збажына,
Колькі думак пра цяжкую долю,-
Хлеб заўсёды ўсяму галава!
 
Рейтинг: 0 343 просмотра
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!