Рэчанька

article346078.jpg

Рэчанька, рэчанька,
Лашчыцца з іваю,
Зоркі злівае
Ціха ў далонь,
Думку згадала я
Знічкай імкліваю,
- Ой, не спалі яе,
Золкі агонь!

Мара дзявочая
Ў промнях заюшыцца.
Дуб не нацешыцца,
- Яшчэ не пара!
Дзеванька  Красачка,
Веруй і збудзецца,
Будзе заплецена
Кветкай каса.


Думкі жаданыя,
Спевы прыгожыя,
Водарам квецені
Пах прытаміў,
З кім параўнаць цябе,
Кветачка Божая,
З кім тваё сэрданька,
Хто спаланіў?!

Сонца чырвонае
З хваляй цалуюцца,
Ткуць на вадзе рачной
Шлюбны рушнік.
Дзеванька Красачка
Не намілуецца,
К вуснам палаючым
Хлопец прынік.

Рэчанька, рэчанька,
Лашчыцца з іваю,
Думкі злівае ёй
Ціха ў далонь...

© Copyright: Владимир Бобровничий, 2016

Регистрационный номер №0346078

от 26 июня 2016

[Скрыть] Регистрационный номер 0346078 выдан для произведения:


Рэчанька, рэчанька,
Лашчыцца з іваю,
Зоркі злівае
Ціха ў далонь,
Думку згадала я
Знічкай імкліваю,
- Ой, не спалі яе,
Золкі агонь!

Мара дзявочая
Ў промнях заюшыцца.
Дуб не нацешыцца,
- Яшчэ не пара!
Дзеванька  Красачка,
Веруй і збудзецца,
Будзе заплецена
Кветкай каса.

Прыпеў:
Рэчанька, рэчанька,
Сэрца хвалюецца,
Зорачкі падаюць,
Знікла зара.
Дзеванька  Красачка,
Ведай і збудзецца,
Будзе заплецена
Кветкай каса.

Думкі жаданыя,
Спевы прыгожыя,
Водарам квецені
Пах прытаміў,
З кім параўнаць цябе,
Кветачка Божая,
З кім тваё сэрданька,
Хто спаланіў?!

Сонца чырвонае
З хваляй цалуюцца,
Ткуць на вадзе рачной
Шлюбны рушнік.
Дзеванька Красачка
Не намілуецца,
К вуснам палаючым
Хлдопец прынік.

Прыпеў:
Рэчанька, рэчанька,
Сэрца хвалюецца,
Зорачкі падаюць,
Знікла зара.
Дзеванька  Красачка
Не намілуецца,
К вуснам палаючым
Хлопец прынік.
 
Рейтинг: +1 410 просмотров
Комментарии (1)
Любовь Хлебникова # 7 января 2017 в 22:24 0
Ой,рэчанька,рэчанка,
Чаму не ня повная?
Чамуж ты ня повная?
З беражком ня ровная...Пела в ансамбле еще в школе-интернате..Спасибо Вам,за родное!