Калышы мяне, калышы.
Я пасплю,
бо стамiуся з дарогi,
Бо баляць мае рукi i ногi,
нават камнем лягло на душы.
Гэта боль апякла усе ува мне.
Але ты - загаi мае раны.
I пакуль не надыйдзе свiтанак -
калышы, калi ласка, мяне.
Я пасплю.
І прыснiцца мне сон,
нiбы свята - у вяселках i спевах,
там, дзе кветкi i розныя дрэвы
карагодзяць, а я, маладзён,
зноу iду i шукаю прыгоду.
I нiчога, вiдаць, мне не трэба,
абы была празрыстае неба,
радасць рухау i думак свабода.
Толькi зноу мне кахаць, як раней,
і без стомы, i зноу быць каханым -
узаемна i самааддана.
Калышы, калi ласка, мяне.
Калышы, хай прыпынiцца час,
хоць на трошкi. А потым хвiлiны
паляцяць у прастор безупынна, -
i, магчыма, уцягнуць i нас
у павольны свой карагод,
дзе не будзе нi лiха, нi болю.
Толькi шчасце,
каханне i воля,
што шукаем з табой
колькi год.
Калышы ты мяне, калышы.
Усе паснулi дауно у цiшы.
Толькi ты, мая люба, не спiш -
зноу з надзеяй на поуню глядзiш.
[Скрыть]
Регистрационный номер 0026783 выдан для произведения:
Калышы мяне, калышы.
Я пасплю,
бо стамiуся з дарогi,
Бо баляць мае рукi i ногi,
нават камнем лягло на душы.
Гэта боль апякла усе ува мне.
Але ты - загаi мае раны.
I пакуль не надыйдзе свiтанак -
калышы, калi ласка, мяне.
Я пасплю.
І прыснiцца мне сон,
нiбы свята - у вяселках i спевах,
там, дзе кветкi i розныя дрэвы
карагодзяць, а я, маладзён,
зноу iду i шукаю прыгоду.
I нiчога, вiдаць, мне не трэба,
абы была празрыстае неба,
радасць рухау i думак свабода.
Толькi зноу мне кахаць, як раней,
і без стомы, i зноу быць каханым -
узаемна i самааддана.
Калышы, калi ласка, мяне.
Калышы, хай прыпынiцца час,
хоць на трошкi. А потым хвiлiны
паляцяць у прастор безупынна, -
i, магчыма, уцягнуць i нас
у павольны свой карагод,
дзе не будзе нi лiха, нi болю.
Толькi шчасце,
каханне i воля,
што шукаем з табой
колькi год.
Калышы ты мяне, калышы.
Усе паснулi дауно у цiшы.
Толькi ты, мая люба, не спiш -
зноу з надзеяй на поуню глядзiш.