
На мОгілках вецер галосіць,
Смутак гайдае над крыжам.
Пад сонцам травеньскім рыжым
Жанчына у Госпада просіць:
 
“Даруй нам Усявышні спакой,
А вечную памяць героям,
Загінуўшым лютай вайною
І роднай сямейцы маёй.
 
І мужу, і сыну , і брату
Хай памяць жыве у вяках.
Бязлітасны быў вайны  шлях,
Людзей палажыла багата”
 
Сівенькая кветкі паклала,
Ўздыхнула, на лаўку прысела,
Вось і жыццё праляцела,
А шчасця яна не пазнала.
 
Не песціла ўнукаў маленькіх,
Ды не вадзіла за ручку
Ў прыгожай сукеначцы ўнучку-
Плакала ціха старэнькая.
 
З вайны пад зямлею ляжыць
Шчасце яе дарагое,
А ей не патрэбна другое
І сэрца балюча трымціць.
 
Журботнасць мацней ахапіла,
Ды марным жыццё падалося
І вецер плача галосіць
Нястрыманна,  што мае сілы.
,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,
Журба--печаль, кручина, тоска.
Травеньскім--майским.
сукеначка--платьице.
Марным--напрасным.