ГлавнаяСтихиЛирикаГражданская лирика → Мой родны куточак

Мой родны куточак

25 февраля 2012 - Зинаида Русак

Вітаю цябе, мой  радзімы куточак:

Старэнькая хата, вішнёвы садочак,
Груша ля ганка ўся ў квецені белым,
Калодзеж са зрубам драўляным амшэлым. 

Вітаю цябе, даражэнькі гасцінец,
Зарос ты з гадамі травой нелюдзімец.
Дзяцінства маё тут калісь прабягала,
Хвіліны яго памяць зноў нагадала.

Калі на імгненне закрыю я вочы:
Матуля з вядром да калодзежа крочыць,
Яшчэ маладая ў пяшчонай красе
Ступае па ранняй гаючай расе.

Хвалюючы смутак агорне мне сэрца,
Здаецца, што ўчора было ўсё, здаецца…
Гады праляцелі, бы птушкі над полем,
Не вернеш былога ніколі, ніколі.

З. РУСАК

© Copyright: Зинаида Русак, 2012

Регистрационный номер №0029734

от 25 февраля 2012

[Скрыть] Регистрационный номер 0029734 выдан для произведения:

Вітаю цябе, мой  радзімы куточак

Старэнькая хата, вішневы садочак,

Бяроза ля ганка уся у квецені белым,

Калодзезь са зрубам драўляным зімшэлым

Вітаю цябе, мой родны гасцінец

Зарос ты з гадамі травой нелюдімец.

Дзяцінства мае па табе прабягала,

Хвіліны яго памяць мне нагадала.

Калі на імгненне закрыю я вочы-

Матуля з вядром да калодзезя крочыць,

Яшчэ маладая ў пяшчонай красе

Ступае па ранняй гаючай расе.

Хвалюючы смутак агорне мне сэрца

Здаецца, што ўчора было ўсе, здаецца

Гады праляцелі бы птушкі над полем,

Ні вернеш былога ніколі, ні колі.

 

 
Рейтинг: +3 1002 просмотра
Комментарии (4)
Сергей Пивовар # 21 июня 2012 в 13:15 0
Дзякуй! buket3
Зинаида Русак # 21 июня 2012 в 15:42 0
Вялікі дзякуй Вам Сяргей,за увагу. 5min
Виктор Ли # 10 октября 2017 в 19:25 0
Теперь ты открылась мне с совсем другой стороны korzina и стала гораздо ближе и роднее, не побоюсь этого слова. Замечательно, Зина!
Зинаида Русак # 10 октября 2017 в 19:57 +1
И это радует! Я по наивности думаю, что открыта, как книга, только читать не ленись:)) Спасибо, Витя, что заглянул в прошлую пятилетку.