ВОСЕНЬ

10 февраля 2019 - ДИНА ГИНЗБУРГ
article438936.jpg
Восень залатая
Йдзе па гарадах,
Лісце асыпае
На жалезны дах.
 
Ля майго акенца
Жоўты клён стаіць,
А ля неба дзенца
Цішыня звініць.
 
Ў небе адзінота,
Позірк дзе ні кінь,
І мне так ахвота
Ў гэту неба сінь.
 
Палячу на вырай
Разам з жаўруком,
Палячу на вырай
Кіну родны дом.
 
Золатам па сінім
Восень фарбы лле,
І ў нябёс пустыні
Будзе вольна мне.
 
Буду там, у небе,
Удалечыні,
Ўспамінаць аб хлебе,
Золаце зямлі.
 
Пада мной паціху
Будзе плыць зямля...
Будзе сумна слыху,
Што маўчыць ралля,
 
Што жаўцеюць дрэвы
Ды вада стаіць...
Можа, крыкну: «Дзе вы,
Сейбіты зямлі?!..»
 
Не пачуе сейбіт,
Не пачуе, не...
Хто ж тут будзе сеяць,
Калі восень йдзе!
 
Ўзімку будзе дома
Лета бачыць сны,
Ўзімку будзе дома
Ён чакаць вясны.
 
А пакуль што восень...
Адлятае птах,
Вецер ліст прыносіць
На жалезны дах...

© Copyright: ДИНА ГИНЗБУРГ, 2019

Регистрационный номер №0438936

от 10 февраля 2019

[Скрыть] Регистрационный номер 0438936 выдан для произведения: Восень залатая
Йдзе па гарадах,
Лісце асыпае
На жалезны дах.
 
Ля майго акенца
Жоўты клён стаіць,
А ля неба дзенца
Цішыня звініць.
 
Ў небе адзінота,
Позірк дзе ні кінь,
І мне так ахвота
Ў гэту неба сінь.
 
Палячу на вырай
Разам з жаўруком,
Палячу на вырай
Кіну родны дом.
 
Золатам па сінім
Восень фарбы лле,
І ў нябёс пустыні
Будзе вольна мне.
 
Буду там, у небе,
Удалечыні,
Ўспамінаць аб хлебе,
Золаце зямлі.
 
Пада мной паціху
Будзе плыць зямля...
Будзе сумна слыху,
Што маўчыць ралля,
 
Што жаўцеюць дрэвы
Ды вада стаіць...
Можа, крыкну: «Дзе вы,
Сейбіты зямлі?!..»
 
Не пачуе сейбіт,
Не пачуе, не...
Хто ж тут будзе сеяць,
Калі восень йдзе!
 
Ўзімку будзе дома
Лета бачыць сны,
Ўзімку будзе дома
Ён чакаць вясны.
 
А пакуль што восень...
Адлятае птах,
Вецер ліст прыносіць
На жалезны дах...
 
Рейтинг: +2 378 просмотров
Комментарии (1)
Зинаида Русак # 15 февраля 2019 в 20:38 +1
Вельмі дарослы вершык пра сейбіта, а ці ты ж яго бачыла?... eda-5 ды чаму ж ляцяць яны на вырай, а не ў вырай...Дзіначка, ты так добра пішаш для 11 год, што і падказваць неек няемка, прабач за зумненне)))