| 
															КОЛЬКАЯ закаханая, ды толькі
 Сказаць пра гэта не магу,
 А як убачу свайго Кольку,
 За ім услед хутчэй бягу.
 
 За табой услед бягу,
 Я твая Марыся!
 Без цябе жыць не магу,
 Колька, азірніся,
 За табой услед бягу,
 Я твая Марыся!
 Без цябе жыць не магу,
 Колька, ажаніся!.
 
 Я закаханая, вось гора!
 На што мне дадзена яно?
 Сяброўкі замуж пойдуць скора,
 А я кажу сабе адно.
 
 Стукну зноў абцасамі
 Каля тваёй хаты!
 Хай я з прыбамбасамі,
 Але род багаты.
 
 Я закаханая,мне сорак ,
 Гады ляцяць, як матылі,
 Казала праўдачку Хадора:
 "Узрост даволі малады".
 
 Мой узрост шчэ малады,
 Хай душа спявае,
 Весялюся я заўжды,
 Слёз ніхто не знае.
 
 Я закаханая, ды толькі
 Сплылі гадочкі, як вада,
 А ў майго міленькага, Колькі,
 Ніжэй каленяў барада.
 
 Вясна дзівіла, чаравала,
 Спявала песні на дварэ,
 А сэрцайка - кахаць жадала,
 Спявачку старасць не бярэ!
 
 |