
Гарэзлівы ветрык у восеньскім скверы
Лістоту з бярозкі рухава зрываў.
Нібы-та хлапчук у каханне паверыў-
Паспешна яе распранаў, распранаў.
І косы расчэсваў, наўкола кружыўся
І ціхенька штосьці шаптаў ёй, шаптаў.
Пяшчотна яе абдымаў і віхрыўся,
Здаецца ужо сапраўды цалаваў.
А потым узнёсся, прыгнаў сівы дожджык,
Яе напаіў і памыў, абласкаў
І кожну галінку, і кожны лісточак…
Такі лёгкакрылы ніяк не змаўкаў.
Развееўшы хмаркі над золатам сквера,
Абняўшы бярозку-каханку, прыціх…
Апошняй вясёлкай зайграў рэчкі бераг,
Ды сарамліва бярозка трымціць.
Гарэзлівы ветрык-шаловливый ветерок,
Нібы-та хлапчук - словно мальчишка
распранаў-- раздевал
хмаркі- тучки
каханка- любимая
вясёлка--радуга
сарамліва трымціць- стыдливо дрожит