ЦЁМНЫ АНЁЛ. РАЗДЗЕЛ 16

11 октября 2018 - Игнат Урсуляк
16.
 
         Канчаткова развітаўшыся з Міколам Генрыхавічам, ён спусціўся з ганка. Успомніў, што абяцаў Ленцы патэлефанаваць, калі ўсё скончыцца, знайшоў у кішэні двушку, зайшоў у будку непадалёку ад інстытуцкага пад’езда і набраў свой нумар.
         – Добры вечар. Гэта кватэра пісьменніка Кіра Ціхага, я вас слухаю, – пачуў ён у трубцы спакойны, добра пастаўлены голас дачкі, належным чынам вымуштраванай, як адказваць па тэлефону, калі бацькі няма дома, і на душы ў яго адразу стала цёпла і прыемна.
         – Алёнушка, гэта я, – сказаў ён.
         Голас дзяўчынкі адразу змяніўся.
         – Ну, і чаго ты так доўга? – спытала яна нездаволена. – Я ўжо вячэру згатавала і два разы падагрэць паспела.
         – Ну, што зробіш, мерапрыемства зацягнулася, – растлумачыў Кірыл. – Тут, так бы мовіць, цэлая гісторыя выйшла. Прыеду – раскажу. А ты як? У парадку?
         – А чаго мне будзе? Слухай, тут нядаўна Дзімка прыбягаў.
         – І што?
         – Па‑мойму, ён раптам звар’яцеў. Плявузгаў нейкую лухту, а ў самога вочы аж вось такія... ненармальныя.
         – Што плявузгаў?
         – Ён кажа, што атрымаў вестку ад свайго бацькі.
         – Ад каго?! – не паверыў сваім вушам Кірыл.
         – Ну, ад дзядзі Барыса, таткі ягонага. Кажа, што ён жывы і здаровы і што, можа быць, у хуткім часе дадому вернецца.
         – Госпадзі! – аслупянеў Кірыл. – Барыс жывы? І дзе ён?
         – Не ведаю. Ты сам Дзімку распытай, калі прыедзеш.     
         – Ды хто яму сказаў? Адкуль ён даведаўся пра бацьку?
         – Кажа, што на вуліцы да яго падышоў нейкі хлопчык, сказаў, што бацька жывы, перадаў фатаграфію дзядзі Барыса з надпісам ягонай уласнай рукою, а потым і самога Дзімку сфатаграфаваў – быццам бы для бацькі, каб паказаць.
         – Неверагодна! Амаль тры гады!.. Што за хлопчык, адкуль узяўся? Дзімка хоць імя ў яго спытаў?
         – Не спытаў. Той сам сказаў. Данька, кажа, мяне завуць. Данька Рудкевіч, і я, кажа, з тваім бацькам працую разам.
         – Нічога не разумею! Ну, добра, еду дадому. На месцы разбяромся. Ты там вячэру яшчэ раз падагрэй, лады? Ну, дзякую, Алёнушка. Цалую, усё.
         Ён навесіў трубку і, абсалютна ашаломлены, выйшаў з будкі і пайшоў да сваёй машыны.
         Пачутае не ўкладалася ў галаве. Няўжо праўда? Толькі дзе ж Барыс быў усе гэтыя гады? Чаму раней не знайшоў спосабу, каб паведаміць аб сабе? А можа, яго дзе-небудзь сілай трымалі? Чарнобыль, таямніца якая-небудзь – хто знае!.. У нашай дзяржаве ўсё магчыма. Можа, ён увесь час працаваў на нейкай сакрэтнай «паштовай скрынцы»? Але ж нават адтуль лісты даходзяць... А можа, арыштавалі яго, у нейкі лягер пасадзілі?
         «Эх, ды што варажыць! – махнуў рукой Кірыл. – Зараз прыеду і сам убачу».
         Ён адамкнуў дзверы сваёй машыны, залез у кабіну і ўставіў ключ у запальванне. Але пакруціць яго так і не здолеў: позірк Кірыла выпадкова ўпаў на суседняе сядзенне, і рука сама сабою апусцілася. Проста перад ім ляжаў тоненькі пашарпаны сіні сшытак, на вокладцы якога шарыкавай ручкай было напісана: «Кірыл Цімафейчык. Вершы», а трохі вышэй, у куточку – нечы нумар тэлефона: лічбы трохі расплыліся, як быццам паперу злёгку падмачыла.
         Дрыжачымі пальцамі Кірыл узяў сшытак з сядзення. З-пад вокладкі яму на калені выслізнула нейкая візітная картка. З яшчэ большым хваляваннем, нават са страхам, ён падняў яе і паднёс да вачэй. «Ірына Сяргееўна Лортман, – прачытаў ён напісаныя друкарскім шрыфтам радкі, – хімік-кансультант фабрыкі парфюмерных вырабаў “Залатая ружа”». Нічога не разумеючы, ён перавярнуў картку і раптам адхіснуўся, як быццам яго ўдарылі: на яе адвароце ён убачыў свой дамашні адрас і нумар уласнага тэлефона.
   
© Copyright: Игнат Урсуляк, 2018

Регистрационный номер №0427872

от 11 октября 2018

[Скрыть] Регистрационный номер 0427872 выдан для произведения: 16.
 
Рейтинг: 0 49 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Популярная проза за месяц
146
136
ОСЕННЕЕ ДОЖДЛИВОЕ 7 октября 2018 (ORIT GOLDMANN)
129
122
115
111
105
103
102
101
96
91
83
Жулька 7 октября 2018 (Тая Кузмина)
81
78
75
Сумбур 3 октября 2018 (Сергей Гридин)
74
71
ДУЭЛЬ 30 сентября 2018 (Юрий Веригин)
71
Дождусь 26 сентября 2018 (Сергей Гридин)
71
70
70
69
ЭЛЕГИЯ 27 сентября 2018 (Юрий Веригин)
68
Секрет красоты 22 сентября 2018 (Анна Гирик)
66
65
63
Милая осень 16 октября 2018 (Сергей Гридин)
61
Жёлтая осень 24 сентября 2018 (Тая Кузмина)
60
54