ЦЁМНЫ АНЁЛ. РАЗДЗЕЛ 13

11 октября 2018 - Игнат Урсуляк
13.
 
         Заслона павольна рассунулася, і Кірыл, па-ранейшаму стоячы за кулісамі, убачыў залу. Яна была месцаў на трыста або чатырыста і поўная народу. Відавочна, тут сядзелі не толькі студэнты філфака, але і з іншых факультэтаў. У праходзе між радамі хадзіў чалавек з кінакамерай на плячы. Гэтага Кірыл не чакаў – яго не папярэдзілі, што прыедзе гарадское тэлебачанне. Тым не менш, прысутнасць кінааператара яму настрою не сапсавала. Нават наадварот, яму зрабілася яшчэ весялей.
         Гледачы заапладзіравалі, убачыўшы, што мерапрыемства нарэшце пачынаецца. Высокім звонкім голасам Наташа прачытала некалькі банальных фразаў са сваёй папкі і з пачуццём выканага абавязку патупала за кулісы, а замест яе з-за іх велічна выплыла на сцэну і няспешна ўгняздзілася на трыбуне Кацярына Віктараўна. Яна дачакалася цішыні ў зале і пачала гаварыць. Гаварыла яна амаль тое ж, што Кірыл ужо чуў у дэканаце ад Міколы Генрыхавіча, толькі значна шматслоўней, напышлівей і катэгарычней. Сам жа намеснік дэкана паціху спусціўся ў залу, сеў у першым радзе і глядзеў на сакратарку, як на незнаёмую.
         Наташа стаяла ля Кірыла.
         – Доўгая будзе прамова? – спытаўся ён у яе.
         – Паводле сцэнарыю, на дзесяць мінут, – адказала дзяўчына.
         – Божа мой, ды пра што ж там гаварыць?!
         – Ну як жа! Трэба ж абмаляваць сітуацыю з нашай сучаснай літаратурай.
         – А вы самі, Наташа, як гэтую сітуацыю ацэньваеце?
         – Я? – здзівілася дзяўчына.
         – Так, вы. Вы самі чытаеце сучасных пісьменнікаў?
         – Даводзіцца. Без гэтага залік не атрымаеш. А мне чырвоны дыплём патрэбны.
         – Вы не пакрыўдзіцеся, калі я спытаю, навошта? Чым вам звычайны дыплём не дагадзіў?
         – Мяне абяцалі ўзяць у рэдакцыю абласной газэты, калі я прынясу ім чырвоны дыплём, – проста адказала Наташа.
         – Ага, хочаце быць журналісткай?
         – Ды не, я хачу за мяжу паехаць, а з рэдакцыі прасцей. Пашлюць з якой-небудзь дэлегацыяй, застануся там, і ўсё.
         – Ву-унь якія ў вас пляны, таварыш камсорг! – здзівіўся Кірыл. – Смелая вы дзяўчына, што пра іх так адкрыта распавядаеце.
         – Ды ў нас паўінстытуту такія пляны маюць, – усміхнулася Наташа. – Асабліва выдатнікі.
         – Чаму ж асабліва?
         – А якія, скажыце на ласку, у нашаай краіне перспектывы для выдатнікаў? У школу працаваць ісці? У глухмень балотную? Дык там і троечнікі някепска справяцца. А калі ў чалавека галава на плячах, калі ён можа сваёй мазгаўнёй сапраўдныя грошы зарабіць, дык яму за мяжу ліняць трэба. У нас жа за мазгі ніхто ніколі не плаціў і не плоціць, а там кожны разумны чалавек сабе багацце сабраць можа. Вы са мной не згодны?
         – Ды не, чаму ж? – усміхнуўся Кірыл і кіўнуў на Кацярыну Віктараўну на трыбуне. – Калі б я мусіў слухаць такія прамовы штодзень, дык, напэўна, таксама даўно б ужо ў Амерыку ўцёк. Але ўсё‑такі, Наташа, вы сапраўды лічыце, што ў сучаснай савецкай літаратуры і пачытаць няма чаго?
         – Канечне, – паціснула плячыма дзяўчына. – А што чытаць?  Савецкая літаратура знішчыла літаратуру сапраўдную. Цяпер нармальна пішуць толькі эмігранты, дый то...
         – А вы каго з эмігрантаў чыталі?
         – А вы?
         – Не вельміта ветла пераадрасоўваць чалавеку ягонае ўласнае пытанне, але я вам адкажу. Мне вельмі падабаюцца Алданаў, Галіч, Вайновіч. Я надзвычай высока цаню публіцыстыку Барыса Парамонава, Пятра Вайля, чытаю Даўлатава, хаця не ва ўсім з ім згаджаюся, ну, а ў творчасць Навума Каржавіна я, можна сказаць, проста закаханы.
         – А Салжаніцын? – спытала дзяўчына, відаць, уражаная эрудыцыяй Кірыла.
         – А пра Салжаніцына мне Кацярына Віктараўна гаварыць забараніла, – усміхнуўся той, – каб не разбэшчваць наіўныя душы.
         «Ну што ж, вось вам прадстаўніца сучаснай моладзі... – падумаў ён. – Прагматычная, мэтанакіраваная, дакладна ведае, да чаго імкнецца... Дзеля дасягнення сваёй мэты яна гатова выходзіць на трыбуны, крычаць лозунгі, у якія сама не верыць, гаварыць слушныя словы, якіх ад яе чакаюць тыя, ад каго залежыць яе чырвоны дыплём... І яна атрымае гэты дыплём, можна не сумнявацца. І выйдзе з інстытуту высокакваліфікаванай савецкай настаўніцай. І пры першай жа магчымасці ўцячэ за мяжу, каб сваёю светлай галавой выдатніцы павышаць дабрабыт якіх-небудзь амерыканцаў ці немцаў. А ў нашу балотную глухмень паедзе добрасумленны троечнік. І адукацыю там арганізуе на сваю цвёрдую тройку. І выйдуць з ягонай школы выпускнікі – такія ж троечнікі, як ён сам. І будуць яны працаваць, як могуць, на нашу дзяржаву, і застанецца яна, як і была, троечніцай сярод іншых дзяржаў, адстаючы ад усяго свету на пяцьдзесят гадоў ва ўсім, апрача зброі... Але ці можна ганіць гэтую выдатніцу Наташу за адсутнасць патрыятызму? Хіба яна вінавата ў тым, што за мяжой разумныя людзі жывуць у дзесяць разоў лепш, чым у нас? Калі б яна ў нас мела такія ж магчымасці, як на Захадзе, дык хіба ж паехала б яна туды! Урэшце рэшт, уся яе віна заключаецца толькі ў тым, што яна хоча працаваць за грошы, а не за ганаровыя граматы і працадні...»
         Ён усміхнуўся, падумаўшы: а што калі і яму кінуць усё і паехаць за мяжу? Узяць Ленку і махнуць у Нямеччыну, дзе ў яго, дарэчы, нават ёсць знаёмыя... Але думка гэтая згасла так жа хутка, як з’явілася, – ён цудоўна разумеў, што нікуды і ніколі не паедзе. Там, за мяжой, добрыя грошы мае толькі той, хто ўмее рабіць нешта патрэбнае людзям. А каму патрэбныя ў Нямеччыне ягоныя бязглуздыя кнігі, якім ён прысвяціў усё сваё жыццё! Ідэалягічна карысных дармаедаў кормяць толькі ў Савецкім Саюзе...  

© Copyright: Игнат Урсуляк, 2018

Регистрационный номер №0427869

от 11 октября 2018

[Скрыть] Регистрационный номер 0427869 выдан для произведения: 13.
 
Рейтинг: 0 25 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Популярная проза за месяц
146
136
ОСЕННЕЕ ДОЖДЛИВОЕ 7 октября 2018 (ORIT GOLDMANN)
129
122
115
111
105
103
102
101
96
91
83
Жулька 7 октября 2018 (Тая Кузмина)
81
78
75
Сумбур 3 октября 2018 (Сергей Гридин)
74
71
ДУЭЛЬ 30 сентября 2018 (Юрий Веригин)
71
Дождусь 26 сентября 2018 (Сергей Гридин)
71
70
70
69
ЭЛЕГИЯ 27 сентября 2018 (Юрий Веригин)
68
Секрет красоты 22 сентября 2018 (Анна Гирик)
66
63
Милая осень 16 октября 2018 (Сергей Гридин)
61
Жёлтая осень 24 сентября 2018 (Тая Кузмина)
60
54
45