ЦЁМНЫ АНЁЛ. РАЗДЗЕЛ 12

11 октября 2018 - Игнат Урсуляк
12.
 
         Актавая зала знаходзілася на ўзроўні другога паверху, аднак трапіць у яе можна было, толькі спусціўшыся на першы паверх, прайшоўшы па доўгім калідоры і зноў узышоўшы па шырокай лесвіцы, пад якою мясцілася інстытуцкая сталоўка і вечна пахла студэнцкімі абедамі і прыгарэлым малаком. Менавіта гэты пах Кірыл ненавідзеў усёю душою яшчэ са школьных гадоў і цяпер, ідучы па прыступках следам за Міколам Генрыхавічам, мімаволі перасмыкнуўся ад агіды. Кацярына Віктараўна, што крочыла ззаду, канечне, заўважыла гэта, але ніяк не пракаментавала.
         Праз асобныя дзверы яны ўтраіх увайшлі за кулісы, і Кірыл убачыў сцэну. Ад залы яе адгароджвала цяжкая чырвоная заслона, з‑за якой чулася гудзенне галасоў, што, несумненна, значыла, што аўдыторыя дыспуту ўжо на сваіх месцах, і аўдыторыя даволі вялікая. Падлога сцэны была засланая зялёным дываном. Пасярэдзіне стаяў нізенькі столік і два крэслы, на спінках якіх на доўгіх чорных шнурах віселі забытыя некім мікрафоны. З левага боку на краі была трыбуна. Заднік сцэны быў безгустоўна жоўтага колеру, і на ім красаваліся яшчэ больш безгустоўныя велічэзныя чырвоныя літары: «Слава КПСС!» Якое дачыненне яны мелі да сучаснай літаратуры, было незразумела.
         – Вось тут і будзеце выступаць, – растлумачыла Кацярына Віктараўна і махнула рукой, паклікаўшы некага: – Наташа! Наташа!
         З‑за трыбуны з’явілася маладзенькая дзяўчына ў чорным касцюмчыку, больш падобная да школьніцы, чым да студэнткі. З чырвонай папкай у руках яна борздзенька падбегла да строгай сакратаркі, убачыла Кірыла і заўсміхалася:
         – Добры вечар, Кір Аляксандравіч!
         – Ну, хоць вы мяне пазналі! – усцешыўся Кірыл.
         – Гэта наш камсорг, выдатніца Наташа Пракаповіч, – не без гордасці адрэкамендаваў дзяўчыну Мікола Генрыхавіч. – Яна – вядучая сённяшняга мерапрыемства. Сядзець будзеце з ёю за столікам. Зараз мы на яго графін і кветкі паставім.
         – Пра гэта трэба было падумаць яшчэ раніцой, – зазначыла Кацярына Віктараўна. – Кветкі купілі?
         – Купілі, купілі! – паспешна заківала Наташа. – Валодзька толькі што прынёс. З раніцы яны б завялі ўсе...
         – Дык нясіце, нясіце хутчэй! – замахаў рукамі Мікола Генрыхавіч.
         З‑за кулісаў з процілеглага боку выскачыў бялявы цыбаты хлопец і паставіў на столік графін і вазу з трыма ружамі.
         – Вы што, звар’яцелі, ружы купілі! – зашыпела, убачыўшы гэта, сакратарка. – Гваздзікоў што, не было?
         – Не было, Кацярына Віктараўна, – збянтэжылася Наташа. – Кветачніцы кажуць, не сезон: на першае траўня ўсе гваздзікі павыдзіралі, а новыя не выраслі яшчэ.
         – А мне ружы больш падабаюцца, – заступіўся Кірыл. – Разумею, кветка не пралетарская, можна нават сказаць, буржуйская, але я заўсёды ружы любіў. Дык з чаго мы будзем пачынаць дыспут, Наташа?
         Дзяўчына ўзрадавалася, што пісьменнік аказаўся ненаравісты.
         – Спачатку выйду я, – пачала бойка тлумачыць яна, – павітаюся і дам слова Кацярыне Віктараўне. Яна скажа ўступную прамову і потым перадасць слова вам.
         – Разумею, – кіўнуў Кірыл. – А больш ад дэканата ніхто выступаць не будзе? Вось, напрыклад, вы, Мікола Генрыхавіч. Вы ж, наколькі я разумею, філёляг, вам і карты ў рукі, а Кацярына Віктараўна, па‑мойму, у мастацкай літаратуры не спецыяліст.
         – Спецыяліст – вы, – праз стуленыя вусны выдушыла з сябе бледная ад злосці сакратарка. – Мы пагэтаму вас і запрасілі. А я буду выступаць толькі як арганізатар.
         – Ага, тады прашу прабачэння, – схіліў галаву Кірыл. Ён сам не разумеў, што з ім такое сёння робіцца, але адчуваў, што спыніцца не можа. Яму было весела, як ужо даўнютка не бывала, а самае галоўнае, ён, можа, упершыню за шмат галоў гаварыў і не баяўся таго, што гаворыць. Гэта было непрывычна, але страшэнна прыемна.
         – Ну, што, таварышы, можа, будзем пачынаць? – умяшаўся Мікола Генрыхавіч. – Ужо час, студэнты чакаюць.
         – Канечне, давайце пачынаць, – падтрымаяго Кірыл. – Значыць, я пакуль што стаю за кулісамі, так? А пасля прамовы Кацярыны Віктараўны выходжу і саджуся за столік разам з вядучай? Я ўсё правільна запомніў? Тады, прашу вас, падымайце заслону.
         Наташа з гатоўнасцю кіўнула, выбегла на сярэдзіну сцэны, узяла адзін з мікрафонаў, што віселі на спінках крэслаў, другі палажыла на столік, разгарнула перад сабою папку, устала ва ўрачыстую позу і коратка махнула камусьці рукою.  

© Copyright: Игнат Урсуляк, 2018

Регистрационный номер №0427868

от 11 октября 2018

[Скрыть] Регистрационный номер 0427868 выдан для произведения: 12.
 
Рейтинг: 0 50 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Популярная проза за месяц
141
135
116
98
НОЯБРЬ 17 ноября 2018 (Елена Бурханова)
88
88
87
87
85
83
82
81
78
77
77
71
71
69
68
67
НАДЕЖДА 18 ноября 2018 (Юрий Веригин)
65
64
64
61
59
59
56
55
51
47