ЦЁМНЫ АНЁЛ. РАЗДЗЕЛ 11

11 октября 2018 - Игнат Урсуляк
11.
 
         Дзверы кабінета ляснулі, і на парозе з’явілася высокая сівая жанчына ў строгім чорным «настаўніцкім» касцюме і манументальных акулярах на вострым носе. Кірыл адразу зразумеў, што гэта і ёсць Кацярына Віктараўна, сакратарка і распарадчыца мерапрыемства. Ніхто іншы папросту не мог бы так выглядаць.
         – Усё гатова, – прамовіла яна і нездаволена азірнула памяшканне. – А пісьменнік што, затрымліваецца?
         – Не, я не затрымліваюся, – усміхнуўся ёй насустрач Кірыл. – Я ўжо мінут дваццаць як тут. Мы нават думалі, што вы прынесяце нам кавы, але, паколькі вы былі занятыя...
         – Вы ведаеце, што рабіць? – сакратарка рашуча палажыла канец размове пра каву.
         – Думаю, выступаць перад студэнтамі, – развёў рукамі Кірыл.
         – Вы што, не азнаёмілі таварыша з праграмай вечара? – сурова павярнулася Кацярына Віктараўна да Міколы Генрыхавіча.
         – Азнаёміў, азнаёміў, – залыпаў той вачыма. – Не хвалюйцеся, усё ў парадку.
         – Мяне толькі трохі бянтэжыць тое, што дыспут будзе праходзіць у актавай зале, – зазначыў Кірыл. – Мне здавалася, што для шчырай размовы аб сучаснай літаратуры лепш падышло б іншае памяшканне, напрыклад, чытальная зала бібліятэкі...
         – Вы савецкі пісьменнік, а разважаеце, як чужаземец, – холадна прамовіла сакратарка.
         – Праўда?! – шчыра здзівіўся Кірыл. – Вось ніколі б не падумаў, што жаданне размаўляць аб кнігах у зале бібліятэкі – гэта сведчанне буржуазнага светапогляду!
         – І ўсё‑такі, мы чакаем ад вас больш адказнага падыходу да нашага мерапрыемства, – праігнараваўшы ягоныя апошнія словы, дадала Кацярына Віктараўна. – Хочацца спадзявацца, што вы не будзеце размаўляць са студэнтамі пра Салжаніцына, Пікуля, Рыбакова. Не забывайце, усё павінна быць у строгай адпаведнасці з адукацыйнай праграмай.
         – А што, з імі ўжо нехта размаўляў пра Салжаніцына? – ахнуў Кірыл, ужо папросту забаўляючыся. – Але гэта ж яшчэ страшней, чым брашуркі з камерцыйных кіёскаў! А чаму пра Рыбакова нельга? Пра «Корцік», пра «Прыгоды Кроша»?
         – Няўжо вы самі не разумееце, што ў падобным выпадку абавязкова паўстане пытанне і пра «Дзяцей Арбату»? – абурылася сакратарка.
         – А вы самі гэтую кнігу чыталі? – пацікавіўся Кірыл.
         – Я не чытаю тых, хто злоснічае супраць савецкай улады, – заявіла Кацярына Віктараўна. – Савецкая ўлада дала народу бяплатную адукацыю, я працую ў савецкай навучальнай установе і, пакуль я тут працую...
         – Ну, наконт бяплатнай адукацыі, а таксама медыцыны і гэтак далей, дык тут вы проста не вельмі ўважліва вывучалі Маркса, – перапыніў яе Кірыл. – А то б вы ведалі, што менавіта Маркс у сваім «Капітале» тлумачыў нам, што нічога бяплатнага не свеце не бывае. Калі за нешта не плоціце вы, значыць, за гэта ўжо заплаціў нехта іншы. У нашым выпадку за адукацыю афіцыйна плоціць дзяржава, а кошты дзяржавы, у сваю чаргу, заўсёды складаюцца з падаткаў, акцызаў, а ў нас яшчэ і з палітыкі цэнаўтварэння. Так што ў канчатковым выніку за адукацыю ўсё роўна плоціць не хто-небудзь, а студэнт. Або, у лепшым выпадку, бацькі студэнта – падаткаплацельшчыкі, спажыўцы тытуню і алкаголю, а таксама тыя, хто атаварвае талёны ў нашых крамах па вызначаных дзяржавай цэнах. І не глядзіце на мяне так, калі ласка. Гэта не прапаганда радыё «Свабода». Гэта марксізм, усёмагутны, таму што слушны. Калі сумнеяцеся, я магу вам нават старонкі ў «Капітале» назваць, дзе пра гэта ідзецца. А яшчэ я магу вам назваць старонкі, на якіх асабіста Ленін гаворыць аб тым, што пры сацыялізме такое паняцце, як праца, натуральным чынам адамрэ, паколькі яна з’яўляецца прадуктам капіталістычнай фармацыі і пад ёю разумеецца паднявольная, рабская праца на гаспадара. Пры сацыялізме ж кожны атрымае зямлю і волю і будзе працаваць толькі на сябе. Вы чыталі ранняга Леніна?
         – Мне здаецца, нам ужо час ісці ў залу, – прыйшоў сакратарцы на дапамогу Мікола Генрыхавіч, бачачы, што Кацярына Віктараўна яўна не памятае, ці сапраўды Ленін і Маркс гаварылі пра падобныя рэчы, а таму не ведае, што запярэчыць Кірылу, і то чырванее, то бляднее.
         – Так, ваша праўда, – згадзіўся Кірыл, якому і самому ўжо надакучыла смяяцца з былой выкладчыцы навуковага камунізму. – Час яшчэ ёсць, але мне б хацелася, перад тым як усё пачнецца, паглядзець на сцэну, зарыентавацца. Хадземце, калі ласка.
         І ён рашуча ўстаў з крэсла.
   
© Copyright: Игнат Урсуляк, 2018

Регистрационный номер №0427867

от 11 октября 2018

[Скрыть] Регистрационный номер 0427867 выдан для произведения: 11.
 
Рейтинг: 0 34 просмотра
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Популярная проза за месяц
141
135
117
92
90
88
87
83
83
79
76
74
71
71
70
66
66
65
64
63
62
60
59
57
Вратарь 7 декабря 2018 (Сергей Гридин)
56
56
МОЙ ОТВЕТ 24 ноября 2018 (Рената Юрьева)
55
53
47
41